13317 | The Cyber Hymnal#13318 | 13319 |
Text: | Прыходзь, прыходзь, Эмануіл! |
Translator: | Unknown |
Tune: | [Прыходзь, прыходзь, Эмануіл!] |
Arranger: | Thomas Helmore |
Media: | MIDI file |
1 Прыходзь, прыходзь, Эмануіл!
Ратуй народ, што ўсё згубіў,
Што на выгнаньні сьлёзы льле,
Пакуль Сын Божы не прыйдзе.
Прыпеў:
Не плач! Сьпявай!
Эмануіл народ спасе ад цёмных сіл.
2 Прыходзь, як сходзіў на Сынай,
Нам аб Сабе пазнаньне дай;
Наўчай дабру і памажы
Трымацца нам Тваёй мяжы. [Прыпеў]
3 Прыходзь, адвечны Цар Цароў
Увольніць нас ад кайданоў,
Падняць зь пякельнай глыбіні,
Застацца з намі ва ўсе дні. [Прыпеў]
Прыходзь, Нябеснае Сьвятло,
4 Каб нам ад сэрца адлягло;
Тваю прамудрасьць дай нам мець,
То нас не напужае сьмерць. [Прыпеў]
5 Прыходзь з Давідавым ключом,
Нам адчыні нябесны дом.
Нам выпрастуй жыцьцёвы шлях,
Каб не чапаўся грэх і страх. [Прыпеў]
Text Information | |
---|---|
First Line: | Прыходзь, прыходзь, Эмануіл! |
Title: | Прыходзь, прыходзь, Эмануіл! |
Latin Title: | Veni, Veni, Emmanuel |
Translator: | Unknown |
Language: | Belarusian |
Source: | Latin, probably 12th century |
Copyright: | Public Domain |
Tune Information | |
---|---|
Name: | [Прыходзь, прыходзь, Эмануіл!] |
Arranger: | Thomas Helmore |
Key: | e minor or modal |
Source: | 15th century French melody |
Copyright: | Public Domain |